Выбраныя даты:
27 лютага 1905
Нарадзіўся ў Варшаве (Царства Польскае, Расійская імперыя, цяпер Рэспубліка Польшча) у сям'і беларускіх дваран.
1919
Сям'я вярнулася ў Нясвіж.
Да 1927
Вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі.
1930-я
Быў адным з арганізатараў Віленскага таварыства мастакоў, у якое ўваходзілі Пётр Сергіевіч, Язэп Драздовіч, Язэп Горыд. Актыўна працаваў з выдавецтвамі, афармляў часопісы і кнігі на беларускай мове.
1932
Скончыў факультэт прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. Яго педагогамі ў галіне пейзажнага жывапісу былі Фердынанд Рушчыц і Людамір Сляндзінскі.
1936
Аформіў першы зборнік вершаў Максіма Танка "На этапах".
З 1937
Удзельнік мастацкіх выставак.
1937-1938
Першыя працы мастака экспанаваліся на выставах у Варшаве.
З 1939
Жыў у Нясвіжы, дзе працаваў настаўнікам малявання і крэслення ў школе.
14 сакавіка 1979
Памёр і пахаваны ў Нясвіжы.
2005
Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака пошта Беларусі выпусціла марку з выявай яго карціны "Жніво" (1937).