Выбраныя даты:
10 снежня 1870
Нарадзіўся ў вёсцы Багданава (Віленская губерня, Расійская імперыя, зараз - Валожынскі раён, Рэспубліка Беларусь).
1883 – 1890
Вучыўся ў Мінскай дзяржаўнай класічнай гімназіі.
1890
Вучыўся на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта.
1892 - 1897
Навучаўся жывапісу пад кіраўніцтвам Івана Шышкіна і Архіпа Куінджы ў Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
1897
Прадставіў на дыпломную выставу тры карціны - "Вячэрняя зорка", "Трытоны" і "Вясна" - атрымаў званне мастака.
1899
Першая выстава ў Вільні.
1900
Увайшоў у кола ўдзельнікаў таварыства польскіх мастакоў мадэрнісцкай арыентацыі "Штука" (Мастацтва).
1902
Удзельнічаў у выставе "Свет Мастацтва" ў Маскве.
1903
Арганізаваў выставу таварыства "Штука" ў Вільні.
1904 - 1908
Выкладаў жывапіс у Вучылішчы прыгожых мастацтваў у Кракаве.
1918 - 1919
Браў удзел у арганізацыі аддзялення прыгожых мастацтваў ва Універсітэце Стэфана Баторыя і быў яго першым дэканам.
1921
Стаў арганізатарам першай афіцыйнай выставы польскіх мастакоў у Гран-Пале ў Парыжы.
1932
Цяжка захварэў, пазбавіўся магчымасці размаўляць і пісаць правай рукой. Пераехаў у Багданава.
1935
Удастоены звання ганаровага прафесара Універсітэта Стэфана Баторыя.
30 кастрычніка 1936
Памёр, пахаваны на сямейных могілках у Багданаве.