Дэвіянтнае мастацтва – гэта мастацтва без аглядкі: наіўнае, сумленнае, часам сумнае, часам смешнае. Часта не маючы магчымасці расказаць пра свае перажыванні словамі, людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця канструююць свой свет і ўяўленні аб ім сродкамі мастацкіх вобразаў.
Калі гаворка заходзіць аб творчасці, паняцці "норма" і "адхіленне" адыходзяць на другі план, саступаючы месца шчырым пачуццям і адкрытым перажыванням. Што рухае чалавекам, які знаходзіцца па-за сацыяльнымі і культурнымі шаблонамі? Па-за ўяўленнямі пра поспех, ідэалы, аўтарытэты? Чалавекам, які не жадае ні славы, ні грошай, ні прызнання? Ці не тут "закапаны" ключ да разумення сапраўднай прыроды Мастацтва?