З апісання працы на выставе "ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING":
«Я – лесбіянка ў краіне, дзе людзі ненавідзяць лесбіянак», – гаворыць Віка Грабеннікава ў сваёй трапяткой тэкстава-анімацыйнай працы. З дапамогай калажаў мастачка стварае эмацыйныя пейзажы, дзе яе цела зліваецца з паўсядзённай руцінай і прыватнымі прасторамі. Накладзеныя формы круга процідзейнічаюць працы сімптомаў і падкрэсліваюць палітычныя вымярэнні ўразлівасці, расчаравання і трывогі – слабасці і адначасова здольнасці перажыць нестабільныя і далікатныя эмацыйныя станы.