Крыніца:
-
"Мая дзяржава" - завяршэнне серыі разважанняў аб месцы, адведзеным чалавеку цяперашняй беларускай дзяржаўнай сістэмай. Разважанняў, якія пачаліся з работ "У жніўні 2020" і "Мы зробім з цябе чалавека".
Вывучэнне механікі ўзаемадзеяння чалавека і сістэмы, у якой чалавек пазбаўлены магчымасці рухацца, дзе знешняя замкнёнасць спараджае ўнутраную замкнёнасць, і чалавек пакорліва замыкае сябе ва ўласнай клетцы, а рэжым, задаволены тэхнічна выкананай задачай, пацірае рукі.
Наўмысна прамалінейнае выказванне аб няволі, аб паліцэйскай дзяржаве, рэпрэсіях, ціску сістэмы. Клеткі і джгуты, якія ўпіваюцца ў скуру, нязручныя паставы, галізна, абмежаваную прастору - знешні і ўнутраны дыскамфорт, які беларусы адчуваюць ужо шмат гадоў, але які, да ўсеагульнага жаху, ператварыўся ва ўтульны і камфортны "свой кут".
Сардэчна запрашаем у Беларусь, тут вам не рады.
Пры ўдзеле BelarusFreeTheatre
Тэкст: Настасся Баташава