Мылі адна адной валасы і плялі косы салідарнасці спачатку на вуліцах, потым у турмах.
Косы абароны і разумення сплялі нам у выгнанні ў новых дамах гаспадарскія рукі.
У бамбасховішчах, на вакзалах, у прытулках для бежанцаў і ў чужых краінах мы зноў і зноў мыем адно аднаму валасы і пляцем косы клопату.
Ахвяры рэпрэсій і вайны, у нашых далікатных структурах клопату, суперажывання і сястрынства, мы сплятаем сваімі косамі сеткі супраціву, адзіныя і моцныя ў сваёй слабасці.
Здымкі кліпа «Мы мылі адзін аднаму валасы» праходзілі ў 2021 годзе ў Мысцецкім Арсенале ў рамках праекта «Лялечны дом».
У спектаклі прынялі ўдзел украінцы і беларусы Кіева: Паліна Бродзік, Кася Шульган, Вольга Камісарава, Лена Амнуэль, Дыя Праэктар, Надзея Жыва, Паліна Бабчонак, Вікторыя Бавыкіна, Наташа Чычасава.