Усталёўка ўяўляе сабой шэраг панэляў, кожная з якіх мае сваю каляровую гаму і ледзь адрозныя аб'екты-знакі, змесцаваныя ў строгай паслядоўнасці адносна адзін аднаго. Усё гэта - адлюстраванне ўнутраных перажыванняў мастака, звязаных з эпохай крызісу, калі паўсюль адчуваецца дух смерці.
Андрэй Дурэйка:
«Абавязковая змена пазбаўляе ранейшай апоры. Новае толькі адгадваецца. Тое, што яшчэ не змагло сысці, і забяспечвае нейкую ўстойлівасць: татальная сувязь сходу з паралельнасцю прэса, з востравам міжрэчча, з пустатой для выхаду, з палонам выбару, які немагчыма канчаткова давесці да ліку адзін. Гэта адчуванне паралельнага вяшчання прыводзіць у неспакойны стан, але пры гэтым і сведчыць аб нейкай пашыранай, часам утоенай прасторы. Тут, у шматгалосым вяшчанні - водгукі жыцця, але ў той жа час ва множанні элементаў ёсць ужо нешта, якое сведчыць аб іх паміранні. Іх колькаснасць і малаважнае адрозненне яшчэ даюць «паветра» для руху, але ўсё ўжо прасякнута сведчаннем канчатка. Непазбежная сцяна "сакрытасці" цягне нас у яшчэ не выкананую пустэчу. Яна ж – апошняе, што ўяўляе сабой тую сувязь, у імя якой узводзяцца матэрыяльныя напамінкі».
Венецыя / Venice
Свежасць / Freshness
Просьба / Requests
Адлюстраванне / Reflection
Паэзія / Poetry
Ключы / Clefs
Мае сябры / My Friends
Чырвоны стрэлак / Reds Shooter
Брыз / Breeze
Веранезі / Veronesi