Выбраныя даты:
30 жніўня 1818
Нарадзіўся ў Вільні (Расійская Імперыя, зараз Літва) у арыстакратычнай абшарніцкай сям'і.
Адукацыю атрымаў у Варшаве, Санкт-Пецярбургу і Парыжы. Жыў у Рызе і Санкт-Пецярбургу. Затым у сваім палескім маёнтку.
Набыў шырокую папулярнасць пасля пераезду ў Варшаву.
1858
Альбомы "Чалавек высокага паходжання", "Суседскі абедзік"; серыі "Пан Атаназы Скарупка-прагрэсіўны чалавек", "Пан Яўген", "Скрага" друкаваліся ў "Віленскім альбоме".
1863—1864
Удзельнічаў у Польскім паўстанні.
Каля 1875
Пасяліўся на тэрыторыі Аўстрыйскай імперыі ў Кракаве, дзе спрабаваў сябе ў журналістыцы.
1878—1880
Публікаваў артыкулы ў часопісе "Łowiec", дзе таксама размясціў сваю паэму "Tydzień poleski".
23 снежня 1885
Памёр у Кракаве.
1888
Першы зборнік песень Бартэльса з'явіўся ў Кракаве.
18 студзеня 2012
У Дзяржаўнай мастацкай галерэі ў Мінску адкрылася выстава прысвечаная Артуру Бартэльсу.