Выбраныя даты:
29 красавіка 1947
Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Усць-Камчацк Хабараўскага краю (РСФСР, сёння Расійская Федэрацыя).
1964-1969
Вучыўся ў Народнай студыі выяўленчага мастацтва Бранска ў Віктара Вараб'ёва.
1970-1976
Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні станковага жывапісу ў Анатоля Бараноўскага, Хаіма Ліўшыца, Вячаслава Цюрына, Мая Данцыга, Пятра Крахалёва.
1976-1981
Выкладаў на кафедры малюнка і жывапісу архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута.
З 1983
Член секцыі жывапісу Саюза мастакоў БССР (сёння Беларускага саюза мастакоў).
1988-2006
Удзельнік гурта "Няміга-17".
З 1994
Працуе над нефігуратыўнымі кампазіцыямі.
1997
Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве.
З 2000
Удзельнік Міжнароднай грамадскай арганізацыі мастац «Сонечны квадрат».
З 2003
Член Новага Еўрапейскага Культурнага парламента (2 сесія, Грац, Аўстрыя).
2006-2010
У гэты перыяд сваім абстрактным працам дае назвы "Кампазіцыя" ці "Імправізацыя".
2013
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (далей цытата) "за ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу культурнай спадчыны беларускага народа".
2015
Узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва "За шматгадовую творчую дзейнасць і стварэнне высокамастацкіх жывапісных твораў".
2019
Прысвоена званне "Заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь".