Выбраныя даты:
25 кастрычніка 1898
Нарадзіўся ў Віцебску (Расійская імперыя, сёння Рэспубліка Беларусь) ў яўрэйскай сям'і.
1917
Паступіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, разьбярства і дойлідства (цяпер — ВХУТЕМАС).
Пачатак 1920-х
Эміграваў у Заходнюю Еўропу, дзе перайначыў сваё сапраўднае прозвішча (Глікман) на еўрапейскі лад (Глюкман).
1922
Жыў у Берліне; уступіў у творчае аб'яднанне "Верацяно", якое аб'ядноўвала рускіх дзеячаў культуры - пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў, - якія жылі ў Германіі і выступалі за захаванне і працяг традыцый рускай літаратуры і мастацтва.
1923–1924
Вывучаў помнікі італьянскага рэнесанснага і сярэднявечнага мастацтва ў Фларэнцыі.
1924
Мастак пераехаў у Парыж. З'яўляюцца першыя працы мастака з вобласці кніжнай графікі.
Сярэдзіна 1920-х
Пачынае займацца пераважна жывапісам. Пачынае выстаўляць свае працы ў парыжскіх салонах і арганізоўваць персанальныя выставы.
1937
Атрымаў залаты медаль на Міжнароднай выставе ў Парыжы.
1939
З пачаткам Другой сусьветнай вайны эмігрыруе ў Нью-Ёрк (ЗША).
1945
Пераязджае ў Лос-Анжэлес (ЗША) і атрымлівае амерыканскае грамадзянства.
23 ліпеня 1973
Памёр у Лос-Анджэлесе.
Жнівень 1973
У галерэі Dalzell Hatfield у Лос-Анджэлесе адбылася мемарыяльная выстава, прысвечаная яго памяці.