Абраныя даты:
1780 год
Нарадзіўся ў Мітаве Расійскай імперыі (цяпер Елгава, Літва).
1797 год
Пераехаў у Жамойць, жыў у Жагарах (Літва).
З 1799г
Вучыўся жывапісу ў Віленскім універсітэце ў Францыска Смуглевіча і Яна Рустэма, пасля чаго атрымаў ступень магістра выяўленчага мастацтва.
1809—1820 гады
Стаў майстрам жывапісу, пачаў працаваць на кафедры жывапісу Віленскага універсітэта. Паралельна з вучобай і працай ва ўніверсітэце ён займаўся творчасцю.
Люты 1815 — чэрвень 1816 гг
Ён праходзіў пад следствам па справе, узбуджанай супраць Зейсіка, абвінавачанага ў фальсіфікацыі. Дастаўлены ў Мінск.
15 жніўня 1812г
Браў удзел у афармленні свята ў гонар Напалеона, якое праходзіла ў Вільні.
1820—1822 гады
Яго адправілі ў ссылку ў Сібір. Жыў у Табольску, у гэтыя гады пабываў у Іркуцку, Томску, Енісейску. Распісваў каталіцкія храмы ў Сібіры, маляваў сібірскія краявіды.
1822 год
Пасля вяртання са ссылкі да смерці жыве ў Мінску.
30 жніўня 1840 г
Памёр у Мінску, на мінскіх Кальварыйскіх могілках. Замест помніка над яго магілай была вывешана карціна «Маленне Збавіцеля» («Маленне аб чашы»), якую мастак лічыў сваім лепшым творам.
27 чэрвеня 2005 г
У Беларусі выйшаў мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «225 год з дня нараджэння Яна Дамеля».