Выбраныя даты:
1 (14 лютага) 1913
Нарадзіўся ў вёсцы Радзеева (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у сям'і сельскіх настаўнікаў.
Бацька будучага мастака захапляўся творчасцю рускіх мастакоў Пярова, Рэпіна, Крамскага, сцены дома былі абвешаны рэпрадукцыямі іх работ.
Неўзабаве сям'я Цвіркі пераязджае ў Мінск.
1929–1932
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.
1935
Прыняў удзел у мастацкай выставе ў Маскве , поспех у якой прывёў да паступлення ў Маскоўскі Мастацкі інстытут імя Сурыкава.
1942
Атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі ў Самаркандзе, куды эвакуіраваны інстытут падчас Вялікай Айчыннай вайны.
1944
Вярнуўся ў сталіцу Беларусі, дзе актыўна займаўся жывапісам на ваенна-гістарычную і пасляваенную тэматыкі.
1946
Стаў удзельнікам Саюза мастакоў БССР (цяпер Рэспубліка Беларусь).
1947
Пачаў выкладаць у Мінскім мастацкім вучылішчы, пазней у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе спачатку загадвае кафедрай жывапісу, а ў далейшым атрымлівае званне прафесара.
1958-1960
Займаў пасаду рэктара Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
1961-1967
Быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў СССР.
1962-1963
Быў старшынём праўлення Саюза мастакоў БССР (цяпер Рэспубліка Беларусь).
11 чэрвеня 1993
Памёр у Менску.