Выбраныя даты:
5 лютага 1923 г.
Нарадзіўся ў Віцебску . Скончыў 7 класаў школы, потым фабрычна-завадское вучылішча, працаваў на абутковай фабрыцы.
1943
Быў мабілізаваны ў РСЧА ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны, ва ўзросце 18 гадоў, удзельнічаў у баях за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, фарсіраваў раку Прыпяць, ваяваў на Курскай дузе. У баі за Мазыр быў цяжка паранены . Гэтыя падзеі ў далейшым паўплывалі на яго творчасць, вызначылі стылявыя характарыстыкі і сэнсавую напоўненасць яго жывапісу. Быў цяжка паранены ў баі пад Мазыром. Перамогу сустрэў у казацкім корпусе на поўдні Ўкраіны.
Спасцігаць мастацтва Шчамялёў пачаў у родным Віцебску, але прафесійна дакрануўся да пэндзля толькі пасля фронту.
1952
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча .
1959
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў . Быў у групе першых выпускнікоў Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, якія пасля сталі класікамі беларускай мастацкай школы.
1964
Стаў членам Саюза Мастакоў БССР, цяпер "Беларускі саюз мастакоў" .
1959-1966
Займаў пасаду выкладчыка ў Мінскім мастацкім вучылішчы.
1968-1974
Займаў пасаду выкладчыка ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка.
1975-1977
Займаў пасаду выкладчыка на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута, цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
1977-1982
Займаў пасаду першага сакратара Праўлення Саюза Мастакоў БССР.
1983
Атрымаў званне народнага мастака Беларусі .
1982-1986
Старшыня Праўлення Мастацкага фонду БССР.
1983-1987
Член Праўлення Саюза Мастакоў СССР.
1992-2002
Член Праўлення Беларускага саюза мастакоў.
1993
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны .
2002-2005
Старшыня Праўлення Беларускага саюза мастакоў.
2003
У Мінску была адкрыта муніцыпальная (дзяржаўная) Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва , у галерэі на пастаяннай аснове прадстаўлена больш за 90 твораў, падораных аўтарам горада. Да 2013 уключна галерэяй кіравала мастацтвазнаўца Таццяна Бембель.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў і Міністэрства культуры Расіі, Траццякоўскай галерэі і выставачным аб'яднанні "Цэнтральны Дом мастака" ў Маскве, галерэі "Жылбел", ва ўсіх абласных краязнаўчых музеях Беларусі .
-
Мастак аб сваёй практыцы:
"У даваенным Віцебску было вельмі насычанае культурнае жыццё: нямое кіно, цырк, палацы культуры, клубы. Дзіцем я захлёбваючыся чытаў, пачаў маляваць: капіраваў рэпрадукцыі вядомых мастакоў, спрабаваў жывапісаць з натуры. І людзі ў горадзе жылі асаблівыя. Аднойчы мне давялося пазнаёміцца з самім Юрыем Майсеевічам Пэнам, у майстэрню якога, як ні дзіўна, можна было прыйсці без запрашэння.Маэстра нават паглядзеў мае малюнкі.І сказаў: "Добра, але трэба яшчэ шмат вучыцца"."
"Батальныя сцэны мяне мала цікавілі. Мне заўсёды важныя былі псіхалагічныя сюжэты аб тым, што здараецца з чалавекам на вайне, калі, рызыкуючы жыццём, ён ідзе абараняць Радзіму. Ідзе, пераадольваючы страх, боль, жах, пакуты, смерць. Па вялікім рахунку, у маіх карцінах - адмаўленне вайны як такой."
"Я заўсёды імкнуўся адлюстроўваць у палотнах мой асабісты погляд на тое, што мяне атачае, на мінулае і сучаснасць краіны. Сваё бачанне свету, свае пачуцці ўвасабляў у мастацкіх вобразах, у тым ліку ў вобразах родных і сяброў, прыроды - таго, што мне блізка і дорага.Я ж не пейзажыст у вузкім сэнсе слова: люблю тэматычны пейзаж, у якім можна выказаць думкі "пра час і пра сябе" не горш, чым у якой-небудзь жанравай кампазіцыі.І самае вялікае задавальненне, калі атрымоўваецца данесці да гледача сваё стаўленне да прыгажосці ўбачанага.І яшчэ: я ўпэўнены, што мастацтва павінна несці пазітыў, жаданне жыць.Калі чалавеку, які ўбачыў карціну, становіцца цяплей і радасней на душы, значыць, мэта дасягнута."