Новыя рэгіёны — інтэрсекцыйная ЛГБТК+ ініцыятыва з горада Магілёва (Беларусь).
У рамках праекта праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя тэмам сэксуальнасці, гендэрнай ідэнтычнасці, псіхатэрапіі, фемінізму, інклюзіўнасці.
-
Заснавальнікі праекта аб ініцыятыве:
"Жыць у Магілёве ЛГБТК+ чалавеку — гэты той яшчэ выклік, а займацца актывізмам выклік яшчэ больш. Але нам вельмі важна ўзнімаць праблемы гамафобіі, біфобіі, трансфобіі, сексізму і іншых парушэнняў правоў чалавека, праблемы экалогіі. Нам надакучыла чуць пра тое, што Магілёў — гамафобная сталіца Беларусі, хоць мы і самі так жартуем… Так, у нейкім сэнсе такім горад і з'яўляецца, але яшчэ Магілёў вельмі цудоўны з вельмі эмпатычнымі месцамі і людзьмі.У Магілёве жывуць і ЛГБТК+ людзі, як і ў любым пункце свету , і менавіта з гісторыямі ЛГБТК+ людзей з Магілёва мы вас і хацелі б пазнаёміць праз наш праект MOGILOVE”.