Выбраныя даты:
14 ліпеня 1984
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
2007-2008
Вучылася ў лабараторыі эксперыментальнай студыі Анатоля Праўдзіна ў Санкт-Пецярбургу.
2009
Рэжысёрка спектакляў "Фро" паводле апавядання Андрэя Платонава (прызёрка Міжнароднага фестывалю монаспектакляў "Манокль", Санкт-Пецярбург. Удзел у Міжнародным фестывалі Monobaltia (Літва) і фестывалі Solo (Масква).
Мастачка спектакля "Пяць жаночых партрэтаў сям'і Буэндыя" паводле рамана Г.Г. Маркеса, Арт-фестываль See Level, Пушкінская-10 (Санкт-Пецярбург).
2011
Тэатральная рэжысёрка спектакля "Воры" Дэа Лоэр, Фестываль сцэнічных чытанняў, арганізаваны Гётэ-Інстытутам у Мінску.
2013
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (факультэт тэатразнаўства).
Курыравала групавую выставу калекцый мастац "Мастак-калекцыянер у Беларусі" ў галерэі "Ў".
Рэжысёрка спектакля "Гаспадар кавярні" па тэксце Паўла Пражко (Мінск).
З 2014
Курыруе выставы і рэалізуе мастацкія і культурныя праекты ў супрацоўніцтве з беларускімі і замежнымі ўстановамі культуры.
З'яўляецца ўдзельніцай экспертнай рады рэсурсу ZBOR.
2014
Сакуравала групавыя выставы OFFSIDE і XXY у галерэі "Ў".
Курыравала выставу "Прадчуванне вайны" ў Берліне.
Сурэдактарка і суаўтарка кнігі Partisanen: Kultur_macht_Belarus (выданне photo.tapeta, Берлін).
2014-2015
Атрымала стыпендыю ў рамках праграмы AIR, CCA Ujazdowski Castle (Польшча) і Akademie Solitude (Германія).
2015
Сакуравала выставу "Мінск. Нонканфармізм 1980-х" у галерэі "Ў".
Кастрычнік-лістапад 2015
Куратарка выставы "Людміла Русава. Татальны перформанс", Галерэя сучаснага мастацтва Ў.
2016
Атрымала ступень магістаркі сацыялогіі (культуралогія) у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня, Літва).
Стварае мультымедыйны перформанс "Беларусь 4'33 - горад сонца пункт нуль" сумесна з Антонам Сарокіным (паказы ў Бруселі, Варшаве і Гданьску).
2016-2022
Выкладала ў Еўрапейскім гуманітарным каледжы ў Мінску (сучасны тэатр і перфарматыўныя даследаванні).
З 2019
З'яўляецца кандыдаткай навук у Міжнародным цэнтры вывучэння культуры (Justus-Liebig-Universität) у Гісене, Германія.
2019
Была стыпендыяткай праграмы Мінскага ПЭН-цэнтра ў Вільнюсе.
Лістапад 2019
Куратарка тыдня польскай драматургіі ў Мінску (у супрацоўніцтве з Інстытутам Адама Міцкевіча).
Са-куратарка Congress-Performance of Cultural Workers (у супрацоўніцтве з Konstepidemin у Гётэбаргу).
2019–2022
Удзельнічала ў даследчым праекце "Асвоены авангард. Цэнтральная і Усходняя Еўропа" (арганізатар Тэатральны інстытут у Варшаве, куратар Дарыюш Касінскі).
2020
Аўтарка кнігі "Эксперыментальны тэатр у БССР у перыяд адлігі. Паміж мадэрнізмам і авангардам" (на рускай мове, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт).
Была сурэдактаркай і сааўтаркай кніг "Без будучыні. Дэпрэсія і аўтарытарная дзяржава" (выданне Логвінава, Мінск) і "Анталогія жаночай драматургіі" (выданне Логвінава, Мінск 2020).
Студзень 2021
Рэдактарка нумара pARTisanka, прысвечанага беларускім пратэстам 2020 года (у супрацоўніцтве з HAU Berlin).
Красавік 2022
Сакуратарка фестывалю Ich gehe raus! ("Я выходжу!") у HAU Berlin