Зьміцер Юркевіч: "Суполка створана дзеля папулярызацыі ведаў аб адной з самых невядомых на Беларусі асобаў - Тадэвушы Рэйтане. Тадэвуш Рэйтан паходзіў са старажытнага ліцьвінскага роду славянскага, прускага, нямецкага. Ліцьвінскі, па сучаснаму гэта будзе беларускі. Асабліва, калі гаворка ідзе пра самую слаўную сваімі сынамі зямлю былой Літвы, Вялікага Княства Літоўскага - Наваградскае ваяводства. Таму, у нас мільён падстаў, каб лічыць яго сваім! Імя Тадэвуша Рэйтана павінна ўвайсьці ў нацыянальны гістарычны пантэон выключных асобаў і стаць узорам для патрыятычнага выхаваньня моладзі!
Мы бярэм пад апеку родавую сядзібу Рэйтанаў, у в. Грушаўка. І будзем намагацца стварыць там музэй прысьвечаны Тадэвушу Рэйтану і іншым знакамітым людзям Наваградчыны.
У планах паступовае аднаўленьне сядзібнага комплексу з мэтай пераўтварэньня яго ў гісторыка-культурны асяродак Дзяржаўнага значэньня!
Заўвага! Той жыцьцярыс Тадэвуша Рэйтана (або жыццярысы) якія былі напісаны майстрамі слова 19 ст. (натуральна, і ў пазьнейшыя часы) з'яўляецца ледзь не цалкам - міфам. Таму, перадрукоўваючы тыя сія артыкулы, асабліва з польскіх крыніцаў (з некаторых нашых таксама) трымайце "ЗАЎВАГУ" пад рукой".