Выбраныя даты:
2001
Гурт быў заснаваны і прэзентаваны ў Мінску.
У гэтым жа годзе an angelico першымі з Беларусі прадставіла відэа-гукавую інсталяцыю на знакамітым міжнародным фестывалі Transit-01. Інсталяцыя складалася з 3 праекцый, якая траслявалася на фасад будынка ў начны час.
У тым жа годзе адбылася сумесная выстава Dialogue са швейцарскай мастачкай Лізай Штаўфер.
З 2003
Пасля шэрагу маштабных відэа-праектаў стваральнікі гурта перайшлі ў фармат клубных мерапрыемстваў электроннай музыкі. Больш за 300 Live Video sets выступаў на працягу 10 гадоў ва ўсіх клубах Мінска.