Аўтарка аб праекце (крыніца: cult16.wordpress.com):
Я памяняла назву выставы, зрабіўшы яе больш прамалінейнай: "Пярэварацень/Shifter". Да гэтага яна называлася "Embarrassed fruit" [Збянтэжаны фрукт]. Праект быў аб падарожжы эстэтычных формаў (як быццам эстэтыкі садавіны) у глабальным сэнсе. У Штатах і Канадзе зараз мода на арганічныя фрукты. Гэта працэс вяртанне да лакальнай вытворчасці і да натуральных прадуктаў, дзе ідэальныя людзі купляюць брыдкія яблыкі і лісце салаты з хібамі і носяць іх у авоськах. Але ўсе гэтыя farmer's markets трэба сказаць могуць дазволіць сабе толькі некаторыя фінансава стабільныя людзі. А маламаёмасныя людзі так і працягваюць купляць стандартныя пластыкавыя яблыкі, што падарожнічаюць з аднаго канца свету ў іншы ў траках і пакрыты пластом хімікатаў для далёкіх перавозак. Гэта і ёсць глабалізаваны абсурд, які мяне цікавіць і станавіцца глебай для наступных праектаў. "Embarrassed fruit" – гэты назоў несла ў сабе зноску да выраза ugly fruit, пачварны фрукт, т. е. насамрэч арганічны, натуральны ці заўсёды не такі як трэба, але заўсёды недаступны прадукт.