«Gene BY» — сэнсавы пазл з двух архіваў: традыцыйных народных арнаментаў і асабістых здымкаў, узятых з беларускіх сайтаў, якія людзі выкарыстоўваюць для набыцця і продажу былых у выкарыстанні рэчаў. Чужыя фатаграфіі з замаскаванымі, схаванымі тварамі зацікавілі мяне як матэрыял, які дазваляе зрабіць выснову пра самапрэзентацыю сучаснага жыхара Беларусі. Я пакінула некранутым фармат і кадраванне выяваў, з’яднаўшы гэты архіў з сімваламі, сакральныя веды пра якія ў нашыя дні часта застаюцца недаступнымі, незапатрабаванымі. Арнамент у серыі з’явіўся ў выніку маёй зацікаўленасці беларускай аўтэнтыкаю, святарнымі значэннямі “тутэйшай” сімволікі ды доследамі таго, як сучасная культура замяняе сёння месца “знаку”. Для стварэння серыі я выбрала тэхналогію «paper transfer print» — спосаб літаграфічнага друку з выкарыстаннем гуміарабіку і чорна-белых папяровых выяваў, якія служаць асноваю для нанясення пігменту. Тэхналогія друку дала магчымасць з’яднаць абедзве візуальныя мовы ў адным выказванні, але ўжо з іншым значэннем, адкрытым для інтэрпрэтацыяў.
- 1
- 4
- А
- Б
- В
- Г
- Д
- Е
- Ж
- З
- І
- К
- Л
- М
- Н
- О
- П
- Р
- С
- Т
- У
- Ў
- Ф
- Х
- Ц
- Ч
- Ш
- Ю
- Я