Музей БДАМ складаецца з выставачнай залы "Акадэмія", выставачнай залы "KODEX" і вучэбна-метадычнага фонду БДАМ. На выставачных пляцоўках адбываецца шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў міжнароднага і рэспубліканскага маштабу. Сярод іх - выставы і выставачныя праекты, майстар-класы, круглыя сталы і воркшопы. Дзейнасць музея БДАМ мае важнае значэнне для перспектыўнага развіцця Акадэміі ў галіне сучаснага мастацтва.
-
Выбраныя даты:
1985
Выставачныя прасторы Акадэміі пачалі сваю працу як музей з фондам дыпломных, лепшых курсавых і творчых работ студэнтаў мастацкага факультэта і факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Фонд быў выдзелены ў самастойную адзінку – музей Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.
2007
Стала працаваць галерэя "Акадэмія".
2019
Музей БДАМ стаў лаўрэатам гранта Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Бядарусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
-
Кіраўнікі музея:
1985–1998, Людміла Маленка, загадчыца
1998–2017, Ірына Персікава, загадчыца
З 2017 Кучынскі-Паравы Тарас, загадчык