Выбраныя даты:
29 студзеня 1963
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
Вучыўся на архітэктурным факультэце БПІ (1980–1985).
Першым у Беларусі займаўся з 1986 года эксперыментальным відэа і прадстаўляў краіну на шматлікіх міжнародных фестывалях (Галандыя, Германія, Швецыя, Данія, Польшча, Латвія, Расія). Арганізатар Першага беларускага фестывалю эксперыментальнага медыя-мастацтва "Праекцыі" (Мінск, 2000).
Займаўся дакументаваннем акцый і стварэннем хронікі мастацкага жыцця 1980-х. Сабраў буйны відэаархіў пра жыццё беларускіх мастакоў таго перыяду (Генадзя Хацкевіча, Вольгі Сазыкінай, Людмілы Русавай, Ігара Кашкурэвіча, Аляксея Жданава і інш.). Рэжысёр фільма "Падземка" (2000). Выступіў ініцыятарам і арганізатарам паказу ў Беларусі фестываляў рэкламы «Ноч пажыральнікаў рэкламы» (1998) і «Канскія львы» (1999). Працаваў Генеральным прадзюсарам тэлеканала ОНТ, Генеральным дырэктарам РУП "Беларускі відэацэнтр".
Лінейны прадзюсер ігравога фільма «У тумане» (па рэж. Сяргей Лазніца, 2012), які стаў лаўрэатам Канскага фестывалю. Прадзюсар фільма "Мы, браты".