engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Кафэ Беларусь ІІ: Комплекс Касандры

1+1=1, Мiхаiл Гулiн, Антаніна Слабодчыкава 7 верасня 2023 г.
Японскі палац, Дрэзден
З 8 верасня 2023 года Дзяржаўныя этнаграфічныя зборы Саксоніі, якія ўваходзяць у аб'яднанне музеяў “Дзяржаўныя мастацкія зборы Дрэздэна”, будуць дэманстраваць у Японскім палацы выставу “Кафэ Беларусь ІІ: Комплекс Касандры”. Прадстаўленне твораў мастацкай групы 1+1=1, якая складаецца з Антаніны Слабодчыкавай і Міхаіла Гуліна, — гэта аператыўная рэакцыя на цяперашнюю палітычную сітуацыю ў Беларусі. Кафэ Беларусь паўстала яшчэ ў 2021 годзе ў кантэксце выставы “Бязмоўе – гучнае аняменне” і бачыць сябе апроч іншага пляцоўкай, дзе сустракаюцца і абменьваюцца думкамі эмігранткі і эмігранты, дзяячкі і дзеячы культуры з Беларусі і ўсяго свету.

Выбраныя творы

Артыкулы на KALEKTAR

Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін, творцы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, з кастрычніка 2022 года працуюць у Японскім палацы ў якасці стыпендыятаў праграмы “Ініцыятыва Марціна Рота” (MRI). “Ініцыятыва Марціна Рота” была заснаваная ў 2018 годзе Інстытутам імя Гётэ і Інстытутам сувязей з замежнымі краінамі (ifa). У супрацоўніцтве з мастацкімі і культурнымі ўстановамі, гатовымі прымаць стыпендыятаў і стыпендыятак, праграма дае мастакам і мастачкам, якім на радзіме пагражае небяспека з палітычных і (ці) сацыяльных прычын, магчымасць атрымаць прытулак на перыяд ад дванаццаці месяцаў і адкрыць для сябе новыя кірункі.

“Кафэ Беларусь ІІ: Комплекс Касандры” уключае найноўшыя творы мастацкай групы 1+1=1. Яны апавядаюць пра рашучае адстойванне свабоды мастацтва, тым самым скіроўваючы ўвагу на грамадска-палітычную сітуацыю ў сённяшняй Беларусі. Яшчэ напярэдадні выбараў 2020 года Антаніна Слабодчыкава намалявала тую самую піктаграму, што зрабілася ўсюдыісным сімвалам тых, хто на прэзідэнцкіх выбарах кінуў выклік лукашэнкаўскай аўтакратыі: сэрца ў спалучэнні з кулаком і жэстам “вікторыя”.

Комплекс Касандры — псіхалагічны эфект ігнаравання або адмаўлення песімістычных прагнозаў — выступае для мастакоў на выставе ў Японскім палацы ключом да разумення палітычнай сітуацыі Беларусі ў яе геапалітычным асяроддзі і ўспрымання краіны на міжнародным узроўні.

Міхаіл Гулін: “З 1994 года мая краіна вядомая ў Еўропе як апошняя дыктатура, яна завязла ў часе: “ужо не савецкая”, але і “яшчэ не дэмакратычная еўрапейская”. Тысячы палітвязняў, выкраданне людзей, узмацненне ўплыву Расіі — а ЕС і суседнія краіны збольшага выказваюць “глыбокую заклапочанасць”, ды на тым і ўсё. 24 лютага 2022 года сітуацыя памянялася”.

Персанальная выстава Антаніны Слабодчыкавай і Міхаіла Гуліна ў Дрэздэне даследуе ўнутраныя механізмы ўзаемадачынення паміж міфам і палітыкай, вельмі важнага якраз для аўтарытарных і рэпрэсіўных сістэм. Якую ролю адыгрывае міфалогія і якім чынам так званыя знакі лёсу інтэрпрэтуюцца на карысць улад? А якое значэнне мае вера ў правадыра як прарока або героя, што несвядома перадаецца з пакалення ў пакаленне? Каго можна назваць сапраўдным героем ці гераіняй у такіх варунках?

У экспазіцыю ўвайшло каля 25 прац, сярод якіх відэа, перформансы, графіка і інсталяцыі, створаныя пасля 2020 года, а таксама новыя графічныя і мультымедыйныя творы, распрацаваныя адмыслова для выставы ў Японскім палацы.

Крыніца: www.skd.museum