Скрынсэйвер (ад англ. screen – экран і save – захоўваць) – як функцыя ці асобная праграма гашэння экрана – першапачаткова выкарыстоўваўся для зніжэння энергаспажывання і зносу лямпавых манітораў падчас спячага рэжыму камп’ютара. Сёння скрынсэйверы бессэнсоўныя з пункту гледжання іх функцыянальнасці, але яны працягваюць выкарыстоўвацца ў якасці дэкаратыўнай застаўкі падчас неактыўнага рэжыму. Эстэтыка скрынсэйвераў, як частка эстэтыкі Windows95 і першых масавых камп'ютарных тэхналогій, атрымала другое нараджэнне дзякуючы жанру vaporwave, які, выкарыстоўваючы занадта хутка састарэлыя або незапатрабаваныя візуальныя прадукты, што сталі інтэрнэт-смеццем, крытыкаваў і праблематызаваў капіталістычны аптымізм канца дваццатага стагоддзя. Абапіраючыся на эстэтыку і стылістычныя прыёмы папулярных скрынсэйвераў канца 90-х, праца ўяўляе з сябе серыю відэазаставак, прысвечаных беларускім рэаліям у сферах эканомікі, культуры, права на горад і палітычнага пратэсту. Тэмы, выклікі і наратывы, абраныя мастаком, – жывыя і ў бесперапынным руху, але ў той жа час яны паўтараюцца і не вырашаюцца, яны замарозіліся і супыніліся –- як і медыум скрынсэйвера.
- 1
- 4
- А
- Б
- В
- Г
- Д
- Е
- Ж
- З
- І
- К
- Л
- М
- Н
- О
- П
- Р
- С
- Т
- У
- Ў
- Ф
- Х
- Ц
- Ч
- Ш
- Ю
- Я
1
4
А
Б
В
Г
Д
Е
Ж
З
І
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ў
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Ю
Я
bel Пераклад чакае праверкі