Гурток быў падзелены на чатыры ўнутраныя аддзелы: мастацкі, музычны, літаратурна-драматычны і шахматны.
Кіраўнікамі мастацкага аддзела гуртка былі мастакі Рыбакоў Іван Георгіевіч і Папоў А.М.
Члены кожнага аддзела "Віленскага мастацкага гуртка" займаліся папулярызацыяй свайго напрамку ў шырокіх народных масах праз правядзенне культурных мерапрыемстваў: выставак, літаратурных і музычных вечароў, спектакляў, майстар-класаў. Таксама аказвалася розная падтрымка маладым мастакам у Вільні і яго наваколлях.
З 1902 па 1903 г. таварыства праводзіла Выставы карцін і прадметаў мастацкай прамысловасці.
У 1904 годзе "Віленскі мастацкі гурток" быў зачынены, а ў 1908 годзе былыя члены гуртка стварылі "Віленскае мастацкае таварыства".