Работы вядомага беларускага мастака Аляксея Кузьміча сёння можна ўбачыць у вёсцы Махро Іванаўскага раёна. Тут, на малой радзіме мастака, 1 чэрвеня 2014 года адкрыта галерэя яго імя. У галерэі Аляксея Кузьміча прадстаўлены Мадоны розных цыклаў, у тым ліку і знакамітыя "Мадонны, якія плачуць", палескія пейзажы, нацюрморты, партрэты музы і сем'і мастака.
Экспазіцыя карціннай галерэі складаецца з вялікай залы — прысвечаны творчай спадчыне А. Кузьміча, малая — творчасці мясцовых мастакоў. Зала, прысвечаная А. Кузьмічу, разбіта на некалькі сектараў па тэмах і перыядах яго творчасці. Створаны мемарыяльны куток з асабістымі рэчамі і прадметамі з майстэрні мастака: мальберт, эцюднік, фарбы і пэндзлі, працоўны інструмент, кнігі і часопісы з дароўнымі надпісамі.