Саюз фатографаў (Беларускае грамадскае аб'яднанне фатографаў)
Некамерцыйная арганізацыя, створаная фатограф_камі для фатограф_ак. Найбуйнейшае ў Беларусі некамерцыйнае прафесійнае аб'яднанне фатограф_ак.
-
Выбраныя даты:
2003
Саюз быў створаны ўстаноўчым з'ездам.
2004
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь было зарэгістравана Беларускае грамадскае аб'яднанне "Фотамастацтва".
2005
Саюз фатографаў уступіў у Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў.
2016
Адбыўся з'езд, на якім было прынятае рашэнне аб перайменаванні арганізацыі ў Беларускае грамадскае аб'яднанне фатографаў.
-
Кіраўніцтва саюза:
Андрэй Дубінін, старшыня Рады
Марына Бацюкова, намесніца старшыні
Дзмітрый Вайноўскі, намеснік старшыні