Выбраныя даты:
1984
Нарадзіўся ў Мінску , Беларусь.
2003
Скончыў Адрыятычны каледж аб'яднанага свету.
2004
Пачаў працаваць куратарам выставачных праектаў у Беларусі і за яе межамі.
2007
Скончыў вышэйшую педагагічную школу саюза польскіх выкладчыкаў.
2009
Член журы конкурсу "Беларускі павільён 53-й Венецыянскай Біенале", Мінск.
2010
Правучыўся год у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце , які тады яшчэ існаваў у Мінску , але з палітычных прычынаў навучальная ўстанова была закрытая. З'явілася магчымасць працягнуць адукацыю ў Польшчы. Скончыў бакалаўрскую праграму ў Варшаве. Спецыяльнасць была выпадковая - "педагогіка сацыяльнай працы".
2010 - 2011
Перасовачная выстава "Рэканструкцыя Перабудовы-25" — аўтар праекта і куратар, Вільня.
2011
Выстава плаката "Афішы на волі", прымеркаваная да 20-годдзя заканчэння існавання СССР - аўтар даследчай часткі праекта, Швейцарыя.
2013
Дэбютаваў у кіно.
Працаваў валанцёрам, асістэнтам выкладчыкаў. Пазней у якасці культурнага менеджэра стажыраваўся ў офісе "За дэмакратычную Беларусь" у Бруселі. Гэта быў карысны досвед арганізацыі культурных праектаў. Такім чынам, замацаваў міжнародны досвед перад пачаткам навучання ў магістратуры.
Магістр гісторыі, спецыялізацыя - ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны (ЕГУ, Вільня). Тэма дысертацыі - "Развіццё плакатнага руху ў БССР у гады перабудовы (1985-1991)".
-
Праекты:
Прэзентацыя Адрыятычнага каледжа аб'яднанага свету (UWCAD), прымеркаваная да 25-годдзя заснавання арганізацыі - аўтар праекта і куратар, Трыест, Рым, Мілан, 2007.
Перасовачная выстаўка "Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі" – аўтар праекта і куратар, Варшава, Берлін, Дрэздэн, Брусель, Трыест, Гранарола, Тулуза, Бон, 2008 – 2011.
-
Кіно:
Ягор Сурскі — "Вернікі", 2017
Ягор Сурскі — "Мы жылі ў гета", 2018
-
Куратар аб сваёй практыцы:
"Тады я ўпершыню з'ехаў на працяглы перыяд. Але ў мяне заўсёды была мэта вярнуцца. Я лічыў, што той досвед, які атрымаю за мяжой, будзе карысны менавіта на радзіме."