engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

bel Пераклад чакае праверкі

РАННІ ГІПС

Крохалёў Кірыл 2024

Выбраныя падзеі

https://youtu.be/AaToG2dQ_zc?si=xLoe3VGqajn55nzi

“Як прафесійны скульптар, я спрабую цалкам кантраляваць матэрыял, працэс і вынік сваёй працы. Здзяйсняю свайго роду таталітарны акт над волкім матэрыялам, падпарадкоўваю яго сваёй волі.

У гэты ж раз я паспрабую аслабіць хватку кантролю. Уцягваючы ў працэс тварэння шырокае кола датычных, я здзяйсняю сімвалічны транзіт улады, дэлегую кожнаму права ўплываць на канчатковы вынік. Для мяне гэта небяспечны эксперымент, бо рэзультат не гарантаваны. У любы момант усё можа пайсці не па плане і праект пацерпіць фіяска. Але ў тым і вялікая каштоўнасць для мяне гэтага досведу.

Апісанне дзеяння: Група скульптараў музіцыруе вакол апалубкі, у якую заліваецца свежазаведзены гіпс. У апалубцы знаходзіцца танцорка, якая рухаецца ў такт музыцы. Музыкі імправізуюць. Танцорка рэагуе на змену тэмы. Гіпс, з часам, цвярдзее, што адбіваецца на характары руху танцуючай. Скульптары-музыкі, са свайго боку, рэагуюць на гэтую змену. У выніку гіпс застывае і на ім застаецца адбітак танца.

Гэты скульптурны аб'ект з'яўляецца сімвалічным артэфактам транзіту творчага імпульсу. Пасланні ад суб'екта дзеяння да аб'екта, праз пасярэдніка. Пераходу і дэлегаванню маёй, як скульптара і творцы, улады над ідэяй і матэрыялам больш шырокім коле датычных. Паслабленні кантролю над вынікам, але асалоды працэсам творчага акта.

Кароткае тлумачэнне ад аргкамітэта конкурсу

Мастак у рамках нашага конкурсу рэалізаваў перфоманс, які адбыўся 26 кастрычніка 2024 г. падчас прадстаўлення аўтарамі сваіх работ. Дзеянне доўжылася каля 30мін з папярэднім уцягваннем гледачоў яшчэ да гэтага. Належным чынам праінструктаваныя рабочыя (фактычна 2 мастакі і маляр) звычайна (нават нямога бесцырымонна) заводзілі гіпс і залівалі яго ў круглую апалубку, дзе адбывалася танцавальная імправізацыя. Усё гэта знаходзілася па цэнтры выставачнай прасторы. Не гледзячы на ​​5 задзейнічаных камер, постфактум стала зразумела якіх ракурсаў не хапіла, адчуванні і вібрацыі не перадаць. Але ёсць што ёсць, у гэтым і праблема перфомансаў — перфоманс адбыўся, а мы прадстаўляем вашай увазе толькі тры відэа пра яго (першыя два — абавязковыя для прагляду, трэцяе — па жаданні, яна нам неабходна для інсталяцыі выставы)."