Выбраныя даты:
26 лістапада 1799
Нарадзіўся ў Вільні (Расійская Імперыя, зараз Вільня, Літва).
Вучыўся ў цыстэрцыянскай пачатковай школе ў Трашкунах, малюнак вывучаў у віленскай гімназіі ў Яна Дамеля.
1821
Паступіў у Віленскі ўніверсітэт, вучыўся ў Віленскай мастацкай школе пры ўніверсітэце ў Яна Рустэма.
1823
Быў арыштаваны за ўдзел у таемным студэнцкім таварыстве філарэтаў.
1824
Паўторна быў арыштаваны. Адпушчаны ў тым жа годзе на парукі, мастак быў вымушаны выехаць у маёнтак князёў Друцкіх-Любецкіх Луніна Пінскага павета Мінскай губерні, дзе вучыў княскіх дзяцей маляванню.
1829
Атрымаў званне доктара філасофіі мастацтваў.
1840-я
Мастак задумвае серыю літаграфій, якую збіраецца выдаць у выглядзе альбомаў. Серыя павінна была складацца з некалькіх дзясяткаў графічных лістоў з выявай найболей характэрных месцаў Беларусі, Літвы і Валыні. Удалося выдаць толькі адзін, першы сшытак альбома (1850) у парыжскай друкарні. У яе ўвайшло шэсць літаграфій.
1839
Жыў у Гродне, дзе выкладаў у прыватнай школе.
1844
Пераехаў працаваць у інстытут у Беластоку.
1863
Памёр у Беластоку (Расійская Імперыя, зараз Польшча).