engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

bel Аўтаматычны пераклад

Яўген Красоўскі

1908–1980

Мастак, заслужаны работнік культуры БССР.

Працаваў у розных жанрах: тэматычная карціна, касцюмы і дэкарацыі ў тэатры, пейзажы, нацюрморты, насценны роспіс, мазаіка, афорты, кніжная графіка, замалёўкі, экслібрыс, кераміка. Выкарыстоўваў розныя тэхнікі, школы, напрамкі: рэалізм, імпрэсіянізм, посцімпрэсіянізм.

Творы Я. Я. Красоўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у прыватных калекцыях.

Жыў і працаваў у Менску.

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

29 лістапада 1908

Нарадзіўся ў горадзе Баку (Расійская Імперыя, зараз Азербайджан).

1922

Сям'я пераехала ў Мінск.

1924-1927

Працаваў у майстэрні тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва Першага Беларускага драматычнага тэатра (БДТ-1) пад кіраўніцтвам А.П.Марыкса і К.С.Ціханава.

1927-1930

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме ў Віцебску.

З 1930

Удзельнічае ў мастацкіх выставах.

1934

Першая персанальная выстава мастака.

1935-1936

Навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў А.М.Чаркаскага і К.Н.Ялевы.

З 1940

Член Беларускага саюза мастакоў.

1946-1961

Красоўскі быў удзельнікам усесаюзных мастацкіх выставак у Маскве — у 1946, 1950, 1957 і 1961 гадах.

1957

Удзельнічаў ва ўсесаюзнай выставе эстампа ў Ленінградзе.

1962

Удзельнічаў ва ўсесаюзнай выставе эстампа ў Кіеве.

1968

Персанальная выстава ў Менску.

1969

Персанальная выстава ў Гродне.

1974

Персанальная выстава ў Менску.

14 ліпеня 1980

Памёр у сваёй майстэрні, працуючы над групавым партрэтам беларускіх мастакоў і мастацтвазнаўцаў.