Вольга Маслоўская пра працу:
"Качагар Бганцаў паказаў аб’ект “Пра аб’ект” на аснове аднаго здымка з яго ранейшай фатаграфічнай ню-серыі. Гэтую серыю ён ніколі не паказваў у Брэсце, таму што амаль усе яго мадэлі і музы для ню — брастаўчанкі, якія з розных прычын не хочуць гэтага. Гэта значыць, акрамя ўнутранага сюжэта здымкаў, праявіў сябе яшчэ знешні кантэкст — цэнзура, табу, сорам, ціск. Бганцаў стварыў механізм са шторкай, якая хавала фотаздымак, і, каб усё ж паглядзець яго, трэба было падняць і апусціць 24-кілаграмовую гіру. Для многіх гэта аказалася непераадольнай умовай. Такім чынам, выявіліся яшчэ гендарныя і сэксісцкія матывы".