Тэма цудаў і смерці, жалю і болю заўсёды вабіла маю бабу Гэлену, таму, як толькі ў Смаргоні з'явілася Грамадства Шчаслівай Смерці, бабуля ўступіла ў яго з радасцю. Да таго ж, мая баба Гэлена – адданая каталічка, якая прымае ўсё, што ад каталіцкай царквы, куды яна хадзіла кожны дзень спяваць у хоры для жывых. А калі хто паміраў, яе голас гучаў для нябожчыка. І так было, пакуль яна не вырашыла легчы ў ложак і чакаць шчаслівай смерці.
"Гэта як дзед наш, са свечкай, сам трымаў і крыж пацалаваў, хутка памёр і пры памяці, ксёндз прычасціў, шчасліва памёр", – растлумачыць баба Лена пасля таго, як не стане дзеда Юзіка, які ўсё варочаў яе цела на ложку ды націраў спіртамі. Яны часта спрачаліся, хто памрэ першым. Дзед першы, а бабуля ляжыць як і ляжала, рыхтуючыся да шчаслівай смерці. Смерць не прыходзіць, толькі сон: стаіць Гэлена каля вялізных варот Раю сярод чаргі людзей ды задаволена пазірае за вароты, вабяць яе дзівосныя сады, але голас кажа: "Не час".
Ужо прайшло сем гадоў. Ложак стаў месцам малітвы і плачу. Агнём гараць косткі Гэлены, быццам у катле сярод пекла, як на тых карцінках, што паказвала мне бабуля ў дзяцінстве праз навуку каталіцкай веры. Амэн.
- 1
- 4
- А
- Б
- В
- Г
- Д
- Е
- Ж
- З
- І
- К
- Л
- М
- Н
- О
- П
- Р
- С
- Т
- У
- Ў
- Ф
- Х
- Ц
- Ч
- Ш
- Ю
- Я
1
4
А
Б
В
Г
Д
Е
Ж
З
І
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ў
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Ю
Я
bel Пераклад чакае праверкі
Грамадства Шчаслiвай Смерцi
2019–2020