“Настаўніцкая газета” № 23 ад 21 сакавіка 1984 года паведамляла, што пры ЖЭС-23 Партызанскага раёна адкрываецца клуб “Спадчына”, у якім будуць праводзіцца заняткі, сустрэчы з мастакамі, даследчыкамі гісторыі і культуры Беларусі, што “Спадчына” запрашае ў свае шэрагі ўсіх жадаючых.
30 сакавіка 1984 лічыцца часам заснавання клуба “Спадчына”. Старшынёй Мінскага культурна-асветнага клуба “Спадчына” стаў калекцыянер Анатоль Яўхімавіч Белы.