engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

bel Пераклад чакае праверкі

Сямён Герус

1925–1998

Мастак-графік

Працаваў у станковай графіцы. Першым сярод беларускіх мастакоў у пасляваенныя гады звярнуўся да гістарычнай тэматыкі ў выяўленчым мастацтве.

Выбраныя творы

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

21 лістапада 1925 г. нарадзіўся ў вёсцы Кунічна (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці)

1946-1952 Вучыўся ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Літоўскай ССР у Вільні. Настаўнікі па спецыяльнасці: І. Кузмінскіс і В. Юркунас.

Дыпломная праца - серыя аўталітаграфій "Вызваленне і аднаўленне".

1945 Скончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча,

1952 Віленскі мастацкі інстытут.

У 1953 годзе на запрашэнне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута пераехаў з Вільні ў Мінск для стварэння кафедры графікі і эстампнай майстэрні.

Быў першым выкладчыкам графічнага аддзялення мастацкага факультэта, навучаў тэхнікам графічнага мастацтва — лінагравюры, ксілаграфіі, літаграфіі, афорту, сухой іголцы, акватынце і інш., заахвочваў звяртацца да гістарычнай тэматыкі. Працаваў у інстытуце да 1967 года. Сярод вучняў С. Геруса - Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі і інш.

Працаваў у станковай графіцы, у тэхніцы лінагравюры, афорта, літаграфіі. Асноўныя творы: лісты: "Прысяга партызан", "Разгром панскага двара" (1956), "будаўнік Мінска" (1958), "Музей I з'езда РСДРП" (1967); серыя "Мы беларусы" (1968), "стары Мінск" (1969), пейзажы. Стварыў шэраг партрэтаў: "Адам Міцкевіч" (1954), "Кампазітар Я. Цікоцкі" (1957), "Паэт П. Макаль" (1963), "Пісьменнік П. Броўка" (1967). Выканаў серыю партрэтных замалёвак і малюнкаў у выніку паездак па Балгарыі, Англіі.

Працаваў рэдактарам мастацка-экспертнай калегіі Міністэрства культуры БССР.

з 1953 па 1966 г. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

Сямён Герус рэгулярна прадстаўляў свае працы на рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставах. Ён займаўся папулярызацыяй графікі, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім і культурным жыцці рэспублікі, за што быў удастоены ганаровых узнагарод.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР, двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.