engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Паміж правам і сорамам

Таццяна Ткачова 2019
Год паказаны прыблізна.Серыя з 14 фатаграфій, у 2020 годзе выйшла ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу фотажурналістаў World Press Photo.

Аўтарскае апісанне праекта:

Два гады таму я даведалася, што мая мама зрабіла аборт.

Калі я стала распытваць яе, мама казала неахвотна, амаль шэптам. "Аборт" — табуяванае слова для многіх жанчын у Беларусі. Яны імкнуцца яго не прамаўляць ці замяніць іншым словам, амаль ніхто з жанчын не прызнаецца, што мае такі досвед.

У Беларусі не забаронена перарыванне цяжарнасці да 12 тыдняў. З 12 да 22 тыдня аборт можна зрабіць толькі па медыцынскіх і сацыяльных паказаннях. У сярэднім на 100 родаў прыпадае 23,5 аборта, прыкладна 40% жанчын перарываюць цяжарнасць па эканамічных прычынах.

Але кожны год у Беларусі праходзяць тыдні без абортаў, а згодна з апошнімі праўкамі ў законе аб ахове здароўя, урач можа адмовіцца перарываць цяжарнасць, калі яна не пагражае жыццю і здароўю жанчыны. У горадзе Лагойску гэтым правам скарысталіся ўсе ўрачы.

"Паміж правам і сорамам" — гэта гісторыі жанчын, якія зрабілі аборты па розных прычынах. У кожнай — свая гісторыя, якую яна будзе ўспамінаць на працягу ўсяго жыцця: трагедыя ў Чарнобылі, гвалт, ранняя цяжарнасць, цяжкія роды, дыябет, страх застацца адной, здрада мужа, матэрыяльныя цяжкасці.

Амаль усе жанчыны не хацелі паказваць свой твар. Але ўдзел у праекце для іх — магчымасць быць пачутымі. Тэма абортаў — не толькі пра выбар “нараджаць ці не”, гэта пра адносіны жанчыны і мужчыны, пра становішча жанчыны ў грамадстве.