"Я не думаў ніколі, што мяне неяк прыцягнуць да ўсяго гэтага, бо працую зараз у іншым накірунку, не манументальным. Але гэта шыкоўны вопыт і вельмі незвычайны для меня — з аднога боку. З іншага боку, калі развіваешся як мастак, усё адно гатовы да такіх рэчаў падсвядома — рабіць нешта вялікае.
Гэта цікава, калі ёсць магчымасць рэалізаваць маштаб: ты правяраеш сябе, ці гатовы ты да гэтага на 100%. Адна справа, калі робіш эскізы, рыхтуешся ў майстэрні, іншае — калі выходзіш на вуліцу ўжо з усім абсталяваннем, з якім першы раз сутыкаешся: з архітэктурай і яе рэльефам. Таму шмат пытанняў мусіш вырашаць і ў маім выпадку, гэта ўжо была праца не з плоскасцю. Таму, мне гэта інтэграцыя жывапіснай прасторы на архітэктурную спадабалася".
Захар Кудзін, з відэа-інтэрв'ю "Ледзяны палёт. Гарачы космас", 2019