Выбраныя даты:
17 (30) кастрычніка 1905
Нарадзіўся ў горадзе Вяліж Віцебскай губерні (РСФСР, зараз горад Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі), дзе атрымаў пачатковую адукацыю ў мужчынскай гімназіі.
1924-1927
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Керзіна.
1927
З гэтага часу браў удзел у мастацкіх выставах .
1931
Скончыў Ленінградскую Акадэмію мастацтваў (цяпер Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў імя Іллі Рэпіна). Там жа пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, Вольгай Бембель-Дзядок.
1947
Быў адным з арганізатараў і першых выкладчыкаў Мінскага мастацкага вучылішча .
1953
Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
1950-1954
Займаў пасаду старшыні Саюза мастакоў БССР (пазней Беларускі саюз мастакоў).
1955
Прысвоена званне Народнага мастака БССР .
1982-1986
Другі тэрмін у якасці старшыні Саюза мастакоў БССР.
13 кастрычніка 1986
Памёр у Менску.