Выбраныя даты:
1993
Нарадзілася ў Гродне (Рэспубліка Беларусь).
2015
Скончыла бакалаўрыят у Кракаўскай Акадэміі Мастацтваў.
2016
На Сусветным дні моладзі 2016 у Кракаве падчас сустрэчы Папы рымскага з валанцёрамі размясціла банэр з надпісам “Papa call me” і сваім нумарам тэлефона.
2017
Скончыла магістратуру ў Варшаўскай Акадэміі Мастацтваў.
18 студзеня 2022
Стала пераможцай у намінацыі "візуальнае мастацтва" прэстыжнай польскай прэміі ў сферы культуры Paszport „Polityki” за 2021 год. Прэмія заснавана ў 1993 годзе. Разам з Янай Шастак у дадзенай намінацыі пераможцам стаў Мікалай Сабчак (Mikołaj Sobczak).
2023
Вылучыла сваю кандыдатуру на парламенцкія выбары ў Польшчы. Планавала абірацца па партыйным спісе Грамадзянскай кааліцыі па рэкамендацыі партыі "Зялёныя", але была выключаная са спісу за сваю пазіцыю датычна легалізацыі абортаў. Пазней прыняла ўдзел у выбарах, па спісе "Левых" у Познані.