Запуск рэсурсаў INDEX і ZBOR
Сёння, 18 мая 2015 года, даследчая платформа KALEKTAR афіцыйна прэзентуе два свае новыя спецпраекты: энцыклапедыю сучаснага беларускага мастацтва INDEX і збор эсэ пра мастацкія выказванні ў беларускім сучасным мастацтве ZBOR.
INDEX
– гэта дынамічная энцыклапедыя аб сучасным беларускім мастацтве на базе даследчай платформы .
Энцыклапедыя распрацавана як галоўны інструмент для ўпарадкавання і канструявання архіва сучаснага беларускага мастацтва, які аб'ядноўвае ўсе асобныя праекты платформы KALEKTAR дзякуючы спецыяльна распрацаванай сістэме вокнаў/гіперспасылак. Сістэма дадзеных запаўняецца па прынцыпе інтэрнэт-энцыклапедыі ў выглядзе аўтаномных інфармацыйных старонак аб імёнах, ключавых падзеях і інстытуцыях у сістэме сучаснага беларускага мастацтва. Таксама распрацоўваецца тэрміналагічны гласарый.
Да дзейнасці энцыклапедыі прыцягваецца вялікая колькасць эксперта_к і ўдзельні_ц сістэмы беларускага мастацтва, а таксама каманда валанцёра_к.
Усе новыя старонкі запаўняюцца паслядоўна пасля ўзгадвання на партале KALEKTAR.
Ідэя і распрацоўка структуры энцыклапедыі, рэдактар:
У запуску энцыклапедыі актыўны ўдзел прымалі:
і
ZBOR
– спецрэсурс даследчай платформы KALEKTAR, які ўяўляе сабой пастаянна абнаўляемы часопіс аб мастацкіх выказваннях, створаных за апошнія дзесяцігоддзі.
Усе публікацыі адмыслова ствараюцца беларускімі крытык_iнямi ў рамках дадзенага праекту і апісваюць пэўныя творы маста_чак, калектываў і інстытуцый. ZBOR з'яўляецца адным з ключавых рэсурсаў платформы і інструментам, які дапамагае дадаткова канструяваць архіў.
Першай публікацыяй рэсурсу ZBOR сімвалічна стала эсэ "Галіна Маскалёва і Уладзімір Шахлевіч: фатаграфічная серыя "Дурдом", 1991–1992".
Заснавальнікі і кіраўнікі рэсурса:
і
Запрошаная рэдакцыя:
, , , , ,
Рэдакцыя рэсурсаў INDEX і ZBOR разлічваюць на зваротную сувязь і дапамогу ў развіцці праектаў. Калі вы заўважылі недакладнасці ў публікацыях ці ў вас ёсць дапаўненні і рэкамендацыі па стварэнні новых публікацый, мы просім звяртацца на электронны адрас: kalektar.org@gmail.com.
Мы будзем асабліва ўдзячныя за ваш асабісты ўклад у архіўныя праекты.