Выстава "Дыплом"
Прадстаўляем анонс групавой выставы "Дыплом", якую мы арганізоўваем у рамках праекту FAC.
23.06 – 08.07.2015
Адкрыццё адбудзецца 23 чэрвеня 2015 а 19:00
Галерэя сучаснага мастацтва ""
Уваход вольны
Арганізатар выставы:
Удзельніцы:
, , , , , , , , , , , , , , , , , , , і многія іншыя.
"Дыплом" – гэта групавая выстава, арганізаваная рэсурсам "Факультэт агітацыйнай крытыкі" (ФАК) сумесна з выпускніцамі 2015 года: Алесяй Голота, Уладзімірам Грамовічам, Алесяй Жыткевіч, Алесем Кудрашовым, Глебам Аманкулавым і іншымі.
Выстава "Дыплом" таксама з'яўляецца жэстам супраць беспраблемнай, адухоўленай і пафаснай выставы ў гонар 70-годдзя акадэміі, якая замест аналізу ўласнай гісторыі прайгравае сваю кансерватыўнасць.
У першай лекцыі адукацыйнага курса ФАК было пастаўлена пытанне "Навошта маста_чке неабходны дыплом акадэміі?". Ужо з 1970-х гадоў студэнт_кі БДАМ пачынаюць выказваць сваю незадаволенасць якасцю адукацыі, педагагічнай этыкай, недахопам ведаў пра сучасны культурны працэс і ігнараваннем актуальнага кантэксту. Усё застаецца на сваіх месцах і сёння: выкладчы_цы акадэміі прымушаюць адточваць рамяство, цалкам ігнаруючы задачу падрыхтоўкі студэнта_к да прафесійнага жыцця пасля заканчэння ВНУ. Пра гісторыю і тэорыю мастацтва ХХ–ХХІ стагоддзяў, сучасныя практыкі і тэндэнцыі ў мастацтве і пра тое, як інтэгравацца ў прафесійнае асяроддзе, студэнты могуць даведацца толькі паралельна самаадукацыі.
На выставе будуць прадстаўлены работы студэнта_к, якія заканчваюць акадэмію сёлета. У час правядзення праекта ў Акадэміі мастацтваў пройдзе абарона дыпломаў гэтых студэнта_к. Выстаўка – гэта спроба адрэфлексаваць праблемы мастацкай адукацыі, устойлівыя міфы пра майстэрства, геніяльнасць і ўзвышанае.
Акрамя таго, куратарская група прадставіць архіў практык крытыкі, супраціву і рэфлексіі студэнта_к над статусам акадэміі: ключавыя мастацкія творы, акцыі, выставы і стыхійныя пратэсты. Архіў, які складаецца з артэфактаў, дакументаў, фатаграфій і твораў маста_чак розных пакаленняў (Жанны Гладко, Міхаіла Гуліна, Андрэя Дурэйкі, Алеся Пушкіна, Людмілы Русавай, Тані Сяцко, Генадзя Хацкевіча, Ігара Цішына, Сяргея Шабохіна і многіх iншых), пычынаючы с 70-х і да нашага часу, будзе ўбудаваны ў спецыяльную канструкцыю. Наратыў дае ўяўленне аб гісторыі крытыкі акадэміі, сістэме адукацыі, даступнасці ведаў аб практыках мадэрнісцкага і сучаснага мастацтва.
Падчас суправаджальных мерапрыемстваў* плануюцца экскурсіі па выставе ад студэнта_к і дыскусія, прысвечаная мастацкай адукацыі ў Беларусі.
*Праграма суправаджальных мерапрыемстваў будзе абвешчана пазней.
Арганізацыя выстаўкі праходзіла спосабам гарызантальнага курыравання (адкрытая камунікацыя, кансэнсус, неіерархічнасць), што прадугледжвае мадэль адукацыі і работы, якая радыкальна адрозніваецца ад звыклых схем акадэміі. Акрамя саміх студэнта_к у падрыхтоўцы выставы прымалі ўдзел: Аляксей Барысёнак, Антон Барысенка, Жанна Гладко, Андрэй Дурэйка, Міхаіл Мішук, Таня Сяцко, Сяргей Шабохін.
Асаблівая падзяка за дапамогу ў зборы архіва Сяргею Бабарэку, Адаму Глобусу, Андрэю Дурэйку.