Выбраныя даты:
1951
Нарадзіўся ў Чыце (СССР, сёння Расійская Федэрацыя).
1977
Скончыў Мастацкі інстытут у Менску.
З 1983
Член Саюза мастакоў Беларусі.
З 1988
Пачынаючы з першай выставы гурта "Няміга-17" з'яўляецца актыўным удзельнікам мастацкага жыцця Беларусі.
2014
Разам з куратарам Аляксеем Барысенкам і мастаком Сяргеем Шабохіным заснаваў даследчую платформу сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR. Платформа была прэзентавана 30 сакавіка 2015 года.
2015
Стаў са-куратарам даследча-выставачнага праекта "ZBOR. Канструюючы архіў".