Дынамічная энцыклапедыя пра сучаснае беларускае мастацтва на базе даследчай платформы KALEKTAR. Галоўны рэдактар і заснавальнік энцыклапедыі: Сяргей Шабохін.
Энцыклапедыя спецыяльна распрацавана як ключавы інструмент для ўпарадкавання і канструявання архіва сучаснага беларускага мастацтва, які аб'ядноўвае ўсе асобныя праекты платформы KALEKTAR. Сістэма дадзеных запаўняецца па прынцыпе інтэрнэт-энцыклапедыі ў выглядзе аўтаномных інфармацыйных старонак аб імёнах, дакументах, творах, ключавых падзеях і інстытуцыях у сістэме сучаснага беларускага мастацтва. Таксама распрацоўваецца тэрміналагічны гласарый. Усе тэрміны структураваны па алфавіце, гадах, катэгорыям і тэгам.
Да дзейнасці энцыклапедыі прыцягваецца вялікая колькасць экспертаў і ўдзельніц сістэмы беларускага мастацтва, а таксама каманда валанцёрак.
-
Структура рэсурсу:
Імёны: пошук па персонах, групах і інстытуцыях. Спіс упарадкаваны па алфавіце.
Падзеі: пошук па падзеях і праграмах мерапрыемстваў. Спіс упарадкаваны па гадах.
Творы: пошук па мастацкіх творах і серыях або цыклах твораў. Спіс упарадкаваны па гадах.
Дакументы: пошук па дакументах (каталогах, фатаграфіях, відэа і іншых сведчаннях). Спіс упарадкаваны па гадах.
Тэрміны: пошук па тэрмінах (феномены, тэмы і інш.). Спіс упарадкаваны па алфавіце.
-
Выбраныя даты:
30 сакавіка 2015
Інтэрнет-партал kalektar.org быў распрацаваны Сяргеем Шабохіным і студыяй Hainter Active і афіцыйна прэзентаваны ў Мінску.
6 мая 2015
Была распрацавана і афіцыйна прэзентавана энцыклапедыя INDEX на базе партала KALEKTAR.
2020
Было прынята рашэнне і пачаты праект па рэарганізацыі платформы і партала пры падтрымцы партнёра платформы фонду Rönne Stiftung з Берліна.
20 лістапада 2021
Быў афіцыйна прэзентаваны новы сайт платформы з новай энцыклапедыяй INDEX. У якасці распрацоўшчыка новага партала выступіў мастак Максім Тымінько, які рэарганізаваў энцыклапедыю ў сучасную і зручную ў выкарыстанні базу даных. Новы партал быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы Federal Foreign Office, Civil Cociety Cooperation і фонду Rönne Stiftung.