Выбраныя даты:
1972
Нарадзілася ва УССР (сёння Ўкраіна).
Упершыню дыяграмы Аксаны Гурыновіч былі паказаны на выставе "Мінск, дзённік горада" зімой 2007/2008 г. у Цэнтры сучаснага мастацтва Łaźnia ў Гданьску. Прытрымліваючыся жанру дзённіка, мастачка стрымана і шчыра напісала пра тое, як адносна нядаўна яна сама даведалася пра іншую, дасавецкую гісторыю Мінска, пра тое, як канструяваўся афіцыйны гістарычны наратыў і якую ролю «ў сакралізацыі псеўда-гісторыі» адыграла горадабудаўніцтва: «Грамадская прастора Менска уладкована па прынцыпе вёскі: усе важныя падзеі адбываюцца на галоўнай вуліцы. Але ў Мінска, у адрозненне ад вёскі, гэтых вуліц дзве. І служаць яны з поспехам для ўсіх маніпуляцый грамадскай свядомасцю. У тым ліку прыладай для натуралізацыі маніпуляванай гісторыі, якая апраўдала сябе. Што не адзначана на скрыжалях сталічнага цэнтра, таго не існуе для народнай гісторыі. Але месцы тамака толькі для запрошаных. У дыяграмах я сабрала некалькі фактаў, каб крыху развеяць гіпноз менскіх міфаў».
Дыяграмы рэдукуюць узаемасувязі з'яў да іх асноўных прыкмет. Іх галоўным атрыбутам лічыцца навочнасць. Яны ператвараюць разгляд у назіранне і тым самым завастраюць, навострываюць аналітычны погляд гледача. У дыяграме аб ідэалагізацыі цэнтра Аксана паказала яго перанасычэнне помнікамі барацьбы з фашызмам, выразамі народна-сялянскай тэмы, сімваламі савецкай улады і ўлады Лукашэнкі з 1994 г. Так пры дапамозе помнікаў стала дастаткова відавочнай трансфармацыя беларускай гісторыі.
Графічная візуалізацыя «Асноўнай структуры жылой забудовы» дэманстравала, што сталінкі, якія публікуюцца на ўсіх паштоўках, займаюць усяго 2% гарадской прасторы. А дыяграма панэльных мадыфікацый утварыла свой, зусім іншы малюнак. Іранічная дыяграма паказвала сусветных знакамітасцей родам з Беларусі.