Дуэт мастакоў Кірылы Лубянца і Алега Юшко.
Абодва мастакі працуюць індывідуальна: Кірыл Лубянец піша абсурдысцкія літаратурныя тэксты і вядзе блог у сацыяльных сетках, Алег Юшко стварае мастацкія аб'екты, site-specific, фота- і відэа- інсталяцыі. Іх стыхійна ўзнікла ў 2000–е гады сумесная дзейнасць аб'яднала напрацаваныя персанальныя стратэгіі і прывяла да стварэння самых розных мастацкіх праектаў. Напрыклад, у 2010 годзе Алег Юшко падрыхтаваў і выдаў кнігу тэкстаў Кірыла Лубенца "A36YKA A6CYPDA" (Азбука абсурду) набраную кадоўкай валапюк, транслітарацыяй, у якой рускія літары замяняюцца візуальна падобнымі знакамі лацінскага алфавіту4 (напрыклад, літара , "ш" - "LLI,", "ю" - "IO" і г.д.), паўтараючы змушаную логіку набору тэкставых паведамленняў у часы адсутнасці ў кампутары рускай клавіятуры.
У 2006 годзе ў мінскай галерэі "Падземка" была выстаўлена іх інсталяцыя "Музей Бруна". Інсталяцыя была выбудавана аналагічна ўладкаванню мемарыяльнага стэнда, які мог бы размяшчацца ў якім-небудзь мінскім краязнаўчым музеі і прысвячацца жыццю і дзейнасці пэўнай характэрнай асобы. У прастору, адгароджаную ад гледача абмежавальнай стужкай, былі ўключаны фотакалажы, выявы аб'ектаў, раздрукаваныя тэкстуры на падлозе і сцяне, бутэлькі з-пад алкаголю і тэлевізар, на якім трансляваўся відэазапіс камп'ютарнай гульні. Праца была прысвечана выдуманаму персанажу Bruno, аповяд аб якім быў напісаны Кірылам Лубенцом ў 2005 годзе. Bruno з'яўляецца зняволеным турмы, у якой ён камфортна існуе, з'яўляючыся яе верхаводам. Аповяд мае шмат нецэнзурных выразаў, турэмнага слэнга і адкрытага апісання сцэн сэксу і гвалту.
У працы "Музей Бруна" мастакі аднавілі аб'ектны свет персанажа, прадставіўшы ў галерэі прастору і атрыбутыку выдуманага героя. Турма з апавядання, як выява віртуальнай пасткі, у якой насяляе герой, не здольны і не жадаючы пакінуць выдуманую рэальнасць, была прадстаўлена аўтарамі відэазапісам гульні ў Counter-strike. Кірыл Лубянец аформіў віртуальную лакацыю меркаванага дзеяння і напісаў музычнае суправаджэнне, Алег Юшко арганізаваў гульню ў гэтай лакацыі і зманціраваў яе відэазапіс. Часткай усталёўкі таксама былі паліцы з калекцыяй малюнкаў разнастайных рэальных прадметаў (кліпарт), нібы якія належылі «каралю турмы Bruno». Над паліцамі з кліпартам былі прадстаўлены шэсць калажаў са змантаваных па дзве фатаграфій рэальных відаў Мінска з налепленымі на іх выразкамі і аплікацыямі. Так, герой інсталяцыі існуе ў трох розных вымярэннях: у целе тэксту, лічбавай прасторы гульні, і недзе ў беларускай рэальнасці. Прастору Мінска мастакі недвухсэнсоўна параўноўваюць з дэкарацыямі турмы, атаясамляючы сябе з прыдуманым персанажам – «героем нашага часу» – які ўсведамляе турму вакол сябе і, пры гэтым, стварае свабоду ў такіх умовах.
Гэтая аўтарская псеўда-музейная калекцыя – адзін з прыкладаў таго, як мастакі калектыўна працуюць над творамі, для якіх характэрна наратыўнасць, уключэнне шматлікіх кодаў з масавай культуры і абсурдная логіка.