Выбраныя даты:
1974
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1991-1996
Навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінск.
1998
Курс новых тэхналогій у фатаграфіі і лічбавым мастацтве, AMOS, Санкт-Пецярбург, Расія.
2006
Персанальная выстава "Музей Бруна", Галерэя Падземка (Мінск, Беларусь).
2007
Выстава Welcome, Інсталяцыя ў Хандэльсберс Артс Цэнтр, Гент, Бельгія.
2007-2008
Навучанне ў Higher Institute of Fine Arts (HISK) у Бельгіі.
2009
Рэзідэнцыя Sumu, Турку, Фінляндыя.
2009
Персанальная выстава Artistic Statement in the Context of the Spiritualist Seance, Sumu, Турку, Фінляндыя.
2010
Рэзідэнцыя a271 - Ateliers Höherweg, Дзюсэльдорф, Германія.
2010
Персанальная выстава A36YKA A6CZPDA, a271 - Атэлье Höherweg, Дзюсэльдорф, Германія.
2017
Рэзідэнцыя ArToll Summer Laboratory 2017, Бедбург-Хаў, Германія.
2019
Персанальная выстава Portable Museum, Gasthof Worringer Platz, Дзюсельдорф, Германія.
2023
Персанальная выстава X3-BOX, Нямецкі музей Рэнтгена, Рэмшайд, Германія.
2023
Персанальная выстава X3-BOX, Універсітэт Вітэн / Гердэке, Вітэн, Германія.
-
"Сацыяльная рэальнасць вакол нас поўная смешных, ірацыянальных і нават абсурдных элементаў, якія мы звычайна ледзь заўважаем, захрасаючы ў руціне паўсядзённага жыцця. Насамрэч, не мае асаблівага значэння, у якім грамадстве мы жывем. У маёй роднай краіне, Беларусі, з яе сумна вядомым прэзідэнтам Лукашэнкам і агіднай палітычнай сістэмай, у заходніх дэмакратычных краінах дабрабыту або ў краінах, якія развіваюцца так званага "трэцяга свету" - усюды мы можам знайсці гэтыя бессэнсоўныя сацыяльныя з'явы, рытуалы і правілы, ад механізмаў функцыянавання бюракратычнай сістэмы да метадаў стварэння медыйных падзей або трэндаў спажывання і моды.
Аднак гэтыя абсурдныя моманты можна выдатна выявіць і разгледзець пры дапамозе твораў мастацтва. І менавіта гэта я спрабую зрабіць у сваіх працах - распазнаць і зафіксаваць некаторыя з гэтых абсурдных з'яў і прапанаваць іх крытычнае, але ў той жа час, гумарыстычнае мастацкае адлюстраванне праз лёгкую змену агульнага ўспрымання нашых паўсядзённых жыццёвых досведаў і падзей. Для дасягнення гэтага эфекту я стараюся іранічна прымяняць некаторыя гістарычныя, мастацка-гістарычныя, навуковыя, культурныя або тэхналагічныя алюзіі і метафары да гэтых з'яў".