Выбраныя даты:
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
Супрацоўнічае з галерэяй "Арсенал" (Беласток, Польшча), Нацыянальным Музеем Грузіі, Goethe Institute, галерэяй сучаснага мастацтва "Ў", Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Працавала загадчыцай аддзела выставак у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск). Галоўны куратар Нацыянальнага Цэнтра Сучасных мастацтваў (Мінск).
Аўтар аналітычных тэкстаў, якія праблематызуюць беларускае сучаснае мастацтва, а таксама натхняльнік і куратар шэрагу беларускіх і міжнародных арт-праектаў: "Беларускі клімат" "РЭТРАСПЕКТЫВА", "Беларускі авангард 1980-1990-х гг.", "Going Public. Аб цяжкасці публічнага выказвання», «(Не)патрэбнае мастацтва».
Куратар Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 56 Венецыянскай біенале: праект "Архіў сведкі вайны".