Выбраныя даты:
27 чэрвеня 1803
Нарадзіўся ў вёсцы Бартнікі, Гродзенская губерня (Расійская Імперыя, зараз Баранавіцкі раён, Рэспубліка Беларусь) у дваранскай сям'і.
Пачатковую адукацыю Рафаіл атрымаў у базыльянскай школе ў бацькоўскім маёнтку Вольна Навагрудскага павета, потым працягнуў навучанне ў езуіцкай школе ў Полацку.
1820
Паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Адначасова наведваў Віленскую мастацкую школу, навучаўся ў Яна Рустэма і Казіміра Ельскага. Падчас вучобы ў Віленскім універсітэце быў удзельнікам падпольных таварыстваў філаматаў і філарэтаў.
1826-1829
Працаваў упраўляючым у Міністэрстве замежных спраў у Санкт-Пецярбургу. У сталіцы пазнаёміўся з мастакамі Аляксандрам Арлоўскім і Вінцэнтам Смакоўскім, пасябраваў з паэтам Адамам Міцкевічам. Пачаў ствараць свае першыя партрэтныя медалі.
1830
Па просьбе бацькі, вярнуўся ў маёнтак Вольна (наваколлі Вільна), дзе сабраў багатую мастацкую калекцыю.
20 траўня 1881
Памёр у маёнтку Любавас, недалёка ад Вільні.