Выбраныя даты:
4 лютага 1949
Нарадзіўся ў пасёлку Відзы Віцебскай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
1967-1972
Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта (былыя вольныя мастацкія майстэрні, заснаваныя М. Шагалам). Настаўнікі - Ф. Гумен, Я. Красоўскі, І. Сталяроў. У час вучобы пачаў шмат падарожнічаць, збіраць матэрыял па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр'е, Камчатка), Сярэдняй Азіі, але асноўнай тэмай творчасці сталі радзіма (Прыдзвінне, Паазер'е) і дзяцінства.
З 1975
Выстаўляецца ў Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі і г.д.
1975-2000
Выкладаў гісторыю мастацтваў, кампазіцыю, жывапіс у дзіцячай мастацкай школе г. Наваполацка.
З 1980
З'яўляецца членам мастацкай рады горада Наваполацка.
З 1989
Член Саюза Мастакоў Рэспублікі Беларусь.