Выбраныя даты:
1957
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, канструктар-тэхнолаг радыёэлектроннай апаратуры.
1969
Наведваў фотагурток у гарадскім Доме Піянераў у Мінску.
1974-1979
Вышэйшая адукацыя ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце.
1979-1989
Працаваў па спецыяльнасці, у Акадэміі навук, а потым у КБТЭМ.
1985-1986
Навучаўся творчай фатаграфіі ў Валерыя Дзмітрыевіча Лабко, у студыі ІІІ, пры Народным фотаклубе Мінск.
1989
Арганізатар першых платных выставак фатаграфіі: "Амерыканская фатаграфія", і персанальная выстава Анатоля Дудкіна.
1989-1992
Працаваў у сферы фатаграфіі, кіраўніком фотастудыі, фотакарэспандэнтам, фатографам і да т.п. Кіраваў навучаннем фатаграфіі ў фотастудыяй "Ракурс" пры КБТЭМ. Кіраўнік першага гасразліковага фотаклуба ў Беларусі. Адзін з заснавальнікаў аб'яднання творчай фатаграфіі "Правінцыя". Арганізатар, куратар шматлікіх выставак фатаграфіі.
Выкладаў у Інстытуце прыватызацыі і менеджменту, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і ў БДУ. Аўтар артыкулаў па ІТ тэматыцы, па фатаграфіі і фотамастацтве. Цягам 7 гадоў кіраваў Беларускім Інтэрнэт-Форумам by1999-by2005.
Браў удзел у стварэнні Саюза фатографаў Беларусі, які называўся тады БГА "Фотамастацтва".
У апошнія гады кіраўнік праектаў у Адукацыйным цэнтры "Інстытут фатаграфіі".