Выбраныя даты:
1904
Нарадзіўся ў в. Сіняўская Слабада Дзераўнянскай вол. Ашмянскага у. Віленскай губерні (Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь).
1920
Упершыню Васілеўскі быў арыштаваны разам з бацькам, у шаснаццацігадовым узросце. Як "член сям'і асуджанага" ён быў прысуджаны да высылкі.
1929
Як графічны дызайнер стварыў вокладку для "Беларускага календара".
1930
Вяртаецца ў БССР, спадзяецца атрымаць мастацкую адукацыю і працуе карыкатурыстам у газетах таго часу.
12 верасня 1933
Арыштаваны як сябра "Беларускага нацыянальнага цэнтра".
9 студзеня 1934
Калегіяй АДПУ асуджаны па арт. ст. 58-6-9-11 КК Беларускай ССР на 8 гадоў лагера. Адбываў пакаранне ў Салаўках.
14 лютага 1938
Асобай тройкай УНКУС ЛО 14 лютага 1938 г. прысуджаны за "контррэвалюцыйную агітацыю сярод зняволеных" да вышэйшай меры пакарання.
17 лютага 1938
Расстраляны ў Салаўках.